Старонка:Матчын дар (1918).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Як тры зоркі, тры ваконцы
Пры гасьцінцу. Вераценцы
Дыму у небо уюцца, пнуцца.
Хатка, вокны, дым, сьмяюцца,
Клічуць, вабяць, сустрэчаюць,
Прывечаюць, запрашаюць.
Голас чую родных, мілых.
Узмацаваушыся на сілах,
Крыкнуць рады: „згінь ты, горо!“
А яно у атказ гаворэ:
— „Над табою
Сьнег гурбою.“

|}