Перайсці да зместу

Старонка:Матчын дар (1918).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

У выгнанню.


Край чужы — за веру кара —
Сьнег, мароз ды горы.
Белы сьвет, як чорна хмара,
Заступілі горы.
Край чужы… I ты чужынец
Усім, ня свой здаешся:
Ходзіш скрозь, як той адзінец
Старакостны у лесе.
Ходзіш ты, ніякай мэты, —
Так, — абы цягацца,
Знаць сабе: жывеш яшчэ ты…
Для чаго ж, спытацца?
Хто цябе спагадным сэрцам
Да сябе прытуле?
Хіба з стрэльбы чужаверца
Чужаніца—куля.
Хто цябе спаткае міла,
У дом папросіць гожа?
Хіба дол, адно магіла
Разгарнуцца можа.
Што с таго — часамі сьніцца
Край, у якім радзіуся?
Толькі мусяць сьлезы ліцца, —
Лепі-б і ні сьніуся!