Старонка:Матчын дар (1918).pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ускочыу, падскочыў гусар малады
Так, як бы чорт ад сьвянцонай вады.
Рады, сьмяецца і ручкі цалуе.
Пусьціць, абніме, ізноў прымілуе,
Ну, ні раўнуючы, моро хвалюе!
Нават апомніцца ей ні дае,
Рупіць зьбірацца, капоцік узьдзяе.

Гасіць лаеуку, вядзець на парог,
Клямку шукае… Ды Бог засьцярог:
Панна зірнула каханку у вочы, —
Так як вуголлі гараць сярод ночы…
Верыць — баіцца; ні верыць — ні хочэ.
— Хто тут? — пытае. Ён цягне, маучыць
Панна у трывозе тады як ускрычыць:

— Маці Прачыстая! У помач прыдзі!
Згінь ты, шатане, — мара, прападзі!
Згінь, прападзі ты, нічыстая сіла! —
Правай рукою яго ахрысьціла.
Чуе: рука, што трымала, пусьціла.
Прывід той страшны прапау у цемнаце:
— Кінь варажыць у адвэнтовым пасьце!

Голас чужы з-за дзьвярэй прагрымеў.
Панна… прачнулась. Ліхтар абгарэў,
Мусіць дауно дагарэла лаеука,
Смрод у сьвятліцы… балела галоука.
Ціха праз сені прайшла пакаеука.
Стары гадзіннік паказвае пяць…
— Ах, як заспалася!… Трэба-ж так спаць!

|}