Старонка:Матар'ялы для вывучэньня Віцебскай краёвай літаратуры і мастацтва.pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была правераная


М. Касьпяровіч

Матар’ялы для вывучэньня Віцебскай краёвай літаратуры і мастацтва

Дзякуючы вядомым гістарычным умовам у нас на Беларусі не ўтварылася пэўнага сталічнага культурнага гнязда аж да часу Кастрычнікавае рэволюцыі. Ролю яго доўгі час упярэмежку адыгрывалі то Вільня, то Менск, куды і пасылаліся прадстаўнікі ў агульнанацыянальную культуру з іншых беларускіх гарадоў-гнёздаў. Затым асабліва важнае значэньне набывае ў нас вывучэньне ў гістарычнай пэрспэктыве і ў сучаснасьці провінцыяльных беларускіх асяродкаў: Віцебску, Гомелю, Горадні і інш. Тым больш гэта патрэбна таму, што пазнаць творчасьць таго ці іншага выхадца з краю (літаратара, музыкі, мастака) у агульнанацыянальную культуру без пазнаньня культурнага гнязда, з якога ён вышаў, яго краю — немагчыма. Да таго той ці іншы край імкнецца да ўласьцівай яму формы, як, напр., Казаншчына з В. Аксакавым — да ідыліі[1]. Але разам з тым нельга гаварыць аб утварэньні гісторыі літаратуры або выяўленчага мастацтва ці музыкі таго ці іншага краю, бо яны складаюць частку агульнага культурнага руху нацыі, краіны[2]. Дый бадай ніколі ні адзін з нашых дзеячоў літаратуры, музыкі і інш. не заставаўся назаўсёды ў сваім краі. Затым праца ў кірунку дасьледаваньня літаратурнага разьвіцьця краю павінна складацца з першапачатковай рэгістрацыі дзеячоў па мажлівасьці розных галін з найкароткімі данымі аб іх.

  1. Дневник 2 всесоюзной конференции по краеведению №1. Масква, 9 сьнежня 1924 г. Ст. 13.
  2. М. П. Сокольников. Литература Иванова-Вознесенского края. «Труды Ив.-Вознесенского губ. Научного О-ва Краеведения». Ив.-Вознесенск, 1925 г., ст. 183.