Старонка:Маленькі Мук.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Прышоў ён да караля і кажа:

— Ведаеш, кароль, чаму Мук так хутка бегае?

— Не, — гаворыць кароль, — не ведаю.

— У яго туфлі асаблівыя. У такіх туфлях я яшчэ хутчэй пабягу.

— Добра, — сказаў кароль. — Трэба будзе праверыць, ці праўду ты кажаш.

І вось прышлі ўначы слугі караля да Мука. А маленькі Мук ляжаў на ложку і моцна спаў, а туфлі яго стаялі ля ложка. І вось слугі ўзялі яго незвычайныя туфлі, а на іх месца паставілі іншыя, звычайныя.

Раніцой устаў кароль, схаваў гэтыя туфлі ў сваю скарбніцу, пазваў Мука і кажа яму:

— Бяжы ў суседні горад, аднясі гэтае пісьмо маёй сястры і прынясі ад яе адказ.

— Добра, — сказаў маленькі Мук, — усё зраблю.

І пабег.

Але толькі зрабіў два крокі, спатыкнуўся і паваліўся. Падняўся, зноў пабег, тры крокі зрабіў, задыхацца пачаў, стаміўся. Ножкі ў яго тонкія, маленькія — куды-ж яму бегчы? Зразумеў тут маленькі Мук, што падмянілі яго туфлі, і заплакаў.