Старонка:Маленькі Мук.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

у чужым, незнаёмым горадзе. На плошчы было шмат людзей, і маленькі Мук паспяшаўся хутчэй павярнуць у якую-небудзь вуліцу, бо людзі наступалі яму на яго туфлі або ён сам замінаў прахожым сваім кінжалам.

— Што-ж мне цяпер рабіць? — сказаў Мук. — Куды пайсці? Вось што, пайду я ў Каралеўскі палац і стану ў караля скараходам. Я ў маіх туфлях вельмі хутка бегаю.

Так ён і зрабіў. Прышоў у палац да караля і кажа:

— Я жадаю быць каралеўскім скараходам. Вазміце мяне на службу.

А кароль нават раззлаваўся.

— Што ты, — кажа, — здурнеў? Сам маленькі, ножкі маленькія, а хочаш скараходам быць. Ты, напэўна, і бегаць не ўмееш.

— А вы выпрабуйце мяне, — адказаў яму Мук, — паглядзіце, як я бегаю.

— Ну, добра, — сказаў кароль, — садзіся за стол, пад’еш і адпачні. А ў вечары мы выпрабуем цябе.

Увечары кароль і ўсе яго слугі і міністры і ўсе яго дочкі і сыны сабраліся на лузе. Сюды-ж,