Старонка:Маленькі Мук.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

— Вось добра, — сказаў Мук, — што я туфлі знайшоў, а то я ўсё босы хаджу. Халат у мяне ёсць, чалма ёсць, а туфель няма. Вазьму я гэтыя туфлі.

Надзеў Мук туфлі і пабег з дому.

Прабег Мук сто крокаў, прабег дзвесце крокаў. Хоча спыніцца і не можа. Бягуць яго туфлі, і Мук у іх бяжыць. Шпарка бяжыць, нібы вецер.

Зразумеў тады Мук, што туфлі яго незвычайныя і закрычаў ім:

— Спыніцеся, туфлі, спыніцеся, не магу я больш бегчы!

Туфлі спыніліся, і Мук, задыхаючыся, паваліўся на зямлю.

Узрадаваўся Мук, што яму такія туфлі папаліся і нават у далоні запляскаў. А потым спаць лёг. Лёг, заснуў і ўбачыў у сне свае туфлі. Быццам яны яму гавораць: „Маленькі Мук, калі ты тры разы павернешся на абцасах, дык зможаш паляцець куды хочаш“.

Прачнуўся Мук і рашыў адразу-ж папрабаваць, ці праўду яго туфлі ў сне казалі. Устаў ён, павярнуўся тры разы на абцасах і пажадаў перанесціся ў самы вялікі горад і ў тую-ж хвіліну ўзняўся ў паветра і паімчаўся. Не паспеў Мук азірнуцца, як ўжо спусціўся на вялікай плошчы,