Перайсці да зместу

Старонка:Маладняк — Янку Купалу (1925).pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Перш-на-перш дзевяцьсоты пяты год, калі законы
Маскоўскага цара на вісяльню вялі
Дзяцей скаваных Беларускае зямлі,
А там — рэакцыя чарнейшая ад ночы
Кроў выпівала з сэрца, асьляпляла вочы;
Калі здавалася, што гэтак будзе без канца
Гуляць нагайка над „забраным“ краем,
Што людзі „лепшыя“, як зблукшая аўца,
Той за маскоўскім, іншы за варшаўскі раем
Імкнуцца будуць вечным тым звычаем,
Што атрымалі ад прадажных продкаў,
Якія за шляхоцкія адзнакі,
Або за царскія чыны, ў прымакі
Плылі ў чужыншчыну сьляпой паводкай.
.................
Далей… цары карон з сабой не падзялілі:
Год чатырнаццаты абліў крывёй зямлю,
І беларускія сыны на прадзедаў магіле
Ліць кроў пашлі за бацькаўшчыну, толькі-ж… не сваю.