Перайсці да зместу

Старонка:Маладняк — Янку Купалу (1925).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДУМКА

Эх, мой братка, Эх, мой родны,
Што так спахмурнеў:
Ці ты зьбіўся з пуцявіны,
Ці саўсім ня меў?..

Як-жа мне вясёлым быці,
Як-жа ня тужыць:
Доля наша, доля цёмных
Каменем ляжыць,

Глянь на нашы хаты, вёскі,
На шнуры на край,
На народ зірні сярмяжны,
І тады пытай.

Колькі тэй крыві чырвонай,
Столькі сьлёзных рэк
Разышлося, разьлілося
Крыўдна з веку ў век.