слухаў лекцыі ва ўнівэрсытэце Шаняўскага ў Маскве. Потым быў забраны на вайсковую службу. У часе рэволюцыі працаваў у Смаленску ў савецкіх установах, а з 1920 г. жыве ў Менску. На апошнія годы прыпадаюць выданьні яго зборнікаў „Спадчына“ (1922 г.) і „Безназоўнае“ (1924 т.). Гэты апошні пэрыод прывёў поэту ўжо да сьвядомасьці, што
Цяпер маймі скарбамі — думы-саколы, |
Тут ужо некалькі адбіваецца трэці прынцып творчасьці Янкі Купалы, а іменна: песьня — гэта зброя змаганьня за лепшую будучыну. роднага краю. У форме гэтай зброі поэта й матэрыялізуе свой „духоўны капітал“ ужо сьвядома, у той час як у першы пэрыод творчасьці песьні ліліся самі сабою:
Думкі, думкі весялушкі! |
Гэтым усім ясна ня вычэрпваюцца ўсе прынцыпы творчасьці поэты. Яны багаты й разнастайны, як багата і само „я“ поэты, якое матэрыялізавана ў мастацкім слове. Мы гэ-