жала. Формаю гэтай дзейнасьці стала мастацкае слова, песьня. Гэтым якраз і вызначаецца новы прынцып творчасьці, а іменна: прынцып такога клічу, каб „выклікаць водклік у сонным сяле“, — каб „усю Беларусь — неаб‘ятну, як мора, убачыць у ясным, як сонца, сьвятле“.
Нарэшце, больш шчасьлівы фактар. У 1908 г. Я. Купала пераяжджае ў Вільню і дастае службу ў бібліотэцы. — месца, аб якім марыў поэта з маленства. Тут ён супрацоўнічае і ў газэце „Наша Ніва“. Потым у 1909 годзе пераяжджае ў Пецярбург „за навукаю“, дзе на курсах Чарняева папаўняе сваю асьвету, сам сабе зарабляючы на хлеб. У гэты-ж час Янка Купала піша шмат. Выдае такія зборнікі, як „Жалейка“ (1908 г.) — вершы ад 1905 г., „Гусьляр“ — (1910 г.), поэму „Адвечная песьня“ (1910 г.) — напісана ў 1908 г., „Сон на Кургане“ (1913 г.)- напісана ў 1910 г., драму „Паўлінка“ (1913 г.) — напісана ў 1912 г., „Шляхам жыцьця“ (1913 г.) — вершы за 1910-13 г. У гэты-ж час напісана драма „Раскіданае гняздо“ (1913 г.) — выдана ў 1919 г. Гэты пэрыод паглыбляе сьвядомасьць і талент поэты.
З 1913 г. да 1915 г. Я. Купала жыве ў Вільні, супрацоўнічае ў беларускім выдавецкім т-ве „Наша Ніва“. У 1916 г. нейкі час