Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У іншых філіях Маладняка таксама шмат вучнёўскае моладзі, асабліва тэхнікумцаў, і шмат настаўнікаў, прычым уся гэтая моладзь, як сьведчаць анкеты ў ЦБ Маладняка, вышла, галоўным чынам, з самых гушчаў беднага беларускага сялянства.

Маладнякоўцаў з рабочага асяродзьдзя, вядома, і ў сучасных беларускіх умовах яшчэ мала, але іхны лік усё-ж узрастае.

Характарна, што паміж маладнякоўцаў ёсьць даволі значны процант дзяцей лясьнікоў, муляроў, будачнікаў на чыгунцы, вясковых настаўнікаў, фэльчароў, значыцца, выхадцаў з тэй соцыяльнай катэгорыі, якая папаўнялася малазямельным беларускім сялянствам і ня траціла сувязі з беларускаю моваю і культураю наогул. Спаміж самых маладых сяброў Маладняка або спаміж моладзі, якая гуртуецца каля Маладняка, рыхтуючыся ўліцца ў яго шэрагі, шмат ужо людзей, якія прышлі ў горад непасрэдна з беднае сялянскае хаты, яшчэ ня змылі на руках мазалёў ад плуга, касы і цэпа.

Як знак часу, ёсьць спаміж маладнякоўцаў былыя бяспрытульнікі, выкінутыя ў горад вёскаю сіраты дзеці вайны і рэволюцыі.

Таксама трэба адзначыць, што ёсьць спаміж маладнякоўцаў дзеці гарадзкіх рамесьнікаў, дзеці дробнае гарадзкое буржуазіі. Ёсьць нават сын папа і чыноўніка — мацнейшыя адзінкі, што парвалі сувязь з сваёю мёртваю, клясаю.

Да сялян з вясковае хаты належаць: Ганна Базыленка, Баранаў, Бужан, Вечар, Вір (Гарасімовіч),