Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Галавач, Каваль, Мурашка, Падабед, Салагуб, Сямашка, Трус, Хадкевіч, Хурсік, Якімовіч і інш. Гэта ўсё людзі, якія з сялянскае хаты, праз вясковую школу, прышлі ў часе рэволюцыі ў унівэрсытэт і с-г. акадамію, у розныя тэхнікумы і працуюць ужо хто як рэдактар газэты або часопісі (Галавач, Мурашка, Сямашка), хто як адказны працаўнік ў комсамоле, хто як актыўны працаўнік у студэнцкіх організацыях і г. д.

Бобрык і Ліманоўскі — дзеці сялян-кавалёў. Шушкевічаў бацька быў лясьніком. Лынькоў і Моркаўка — дзеці будачнікаў на чыгунцы з малазямельных сялян. Бацька Звонака і Маракова займаюцца ў горадзе мулярствам. Гаўрук — сын гарадзкога сталяра. Барашка — сын рабочага шпалернае фабрыкі. Фамін, Лявонны і інш. — дзеці вясковых настаўнікаў. Плаўнік (яўрэй) — сын ляснога прыказчыка. Бандарына, Вішнеўская, Пфляумбаум (немка), Гольдбэрг (яўрэй) — дзеці гарадзкіх настаўнікаў, савецкіх служачых. Мікуліч — сын фэльчара, Таўбін (яўрэй) — сын фармацэўта. Хв. Явар — сын начальніка станцыі.

Паказаная пры прозьвішчах некаторых таварышоўіхная нацыянальнасьць сьведчыць аб тым, што беларусізацыя зрабіла значныя крокі, а беларуская культура ўжо прыцягвае і людзей, узгадаваных на іншых культурах, але зьвязаных з Беларусьсю. Цікава, што ў рэд. „Чырвоная Полаччына“ працуе тав. Міхальцоў, родам з Дарагабускага павету; ён добра аўладаў літаратурнаю беларускаю моваю і піша апавя-