Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

15—18 лютага 1928 г. ў Менску адбылася ўсебеларуская конфэрэнпыя Маладняка, скліканая часовым кіраўніцтвам аб‘яднаньня. Аб падзеях у Маладняку, якія давялі да гэтае конфэрэнцыі, у друку пісалася мала. На конфэрэнціі, між іншым, аднак, зазначалася, што „разьвіцьцё і пашырэньне соцыялістычнага будаўніцтва, шырокае разьвіцьцё беларускае культуры, з аднаго боку, і разьвіцьцё процэсу клясавага разьмежаваньня ў вёсцы і ў горадзе — з другога, — выклікалі за сабою дыфэрэнцыяцыю шэрагаў Маладняка“[1]. Можна было зразумець, што гэта было сказана ўжо не па адрасу былых сяброў Маладняка, якія стварылі Узвышша, а па адрасу былых маладнякоўскіх сяброў, якія ўвайшлі ў Полымя.

На конфэрэнцыі было 28 дэлегатаў ад Аршанскае, Бабруйскае, Віцебскае, Магілеўскае, Менскае і Полацкае філій з правам поўнага голасу, што складала палову сяброў Маладняка.

На конфэрэнцыі былі прыняты пастановы, з якіх трэба адзначыць такія моманты[2]:

1. Галоўная ўвага аб‘яднаньня павінна быць аддадзенай творчай працы. „Але разам з гэтым конфэрэнцыя выказася за ўдзел Маладняка ў непасрэднай грамадзкай працы пад кіраўніцтвам КПБ(б) і ЛКСМБ“.

  1. Гл. таксама арт. Іл. Б. у „Чырвонай Зьмене“, № 23, 1928.
  2. Маладняк“, № 3, 1928 г., стар. 104—106.