Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

III. ДРУГІ ПЭРЫОД У ЖЫЦЬЦІ МАЛАДНЯКА
(1926—1927 г. г.)

Першы Усебеларускі звезд Маладняка адбыўся 25—27 лістапада 1925 г. Ён сьведчыў аб вялікім росьце маладых літаратурных сіл БССР, але ў рэзолюцыях, прынятых зьездам, зазначалася, што далей маладнякоўцы павінны пашырыць свой марксыцкі сьветагляд, знаёміцца з дасягненьнямі іншых літаратур у формальна-мастацкай галіне і, пераважна, у галіне прозы і драмы. У організацыйным пытаньні рэзолюцыя кажа, што Маладняк яднаецца не на прынцыпе формальна-мастацкіх кірункаў, а на грунце пролетарскай ідэолёгіі. Таксама зазначалася, што „літаратурныя студыі і літаратурныя гурткі філіі могуць організоўваць там, дзе ёсьць рабочыя і сяляне, якія імкнуцца да выяўленьня сваёй літаратурна-мастацкай здольнасьці“[1].

Другі пэрыод у жыцьці Маладняка прыпадае на 1926 і 1927 г. г.

На працягу гэтых двух гадоў Маладняк перажыў два крызісы. У выніку першага крызісу адбыўся выхад з шэрагаў Маладняка групы сяброў, якія ства-

  1. „Бюлетэнь“, стар.77—78.