Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рылі новае літаратурнае аб‘яднаньне „Узвышша“ (восень 1926 г.). Вышлі: Бабарэка, Дубоўка, Крапіва: Пушча, Кузьма Чорны. У выніку другога крызісу адбыўся выхад з яго шэрагаў групы сяброў, што ўвайшлі ў адно літаратурнае аб‘яднаньне з нашаніўцамі — „Полымя“ (на мяжы 1927—1928 г. г. Вышлі: Александровіч, Вольны, Дудар, Зарэцкі, Чарот.

Яшчэ і дагэтуль у беларускім друку ня высьветлена з належнаю ўгрунтаванасьцю пытаньне аб тых прычынах, якія прывялі Маладняк да крызісу. Можна думаць, што немалую ролю мелі тут організацыйныя формы Маладняка, як згуртаваньня выключна маладых, пачынаючых пісьменьнікаў, зьвязаных, апрача таго, з шырокаю масаваю і організацыйнаю працаю. Гэтая акалічнасьць магла падказаць больш моцным з мастацкага боку маладнякоўцам думку аб выхадзе з яго шэрагаў і аб утварэньні новае групы. Але такое прыпушчэньне чамусьці ніхто з асоб, якія займаліся разглядам пытаньня, не бярэ сур‘ёзна пад увагу. Зазвычай выстаўляюцца ідэолёгічныя прычыны політычнага характару не асабліва, аднакі угрунтаваныя з соцыяльна-экономічнага боку. Пры гэтым таксама выходзіць некаторая няўвязка, калі разглядаць парсональна ідэолёгію ў творчасьці ўсіх тых, што вышлі з Маладняка ў Узвышша, і ўсіх тых, што засталіся былі ў Маладняку, а потым яш э ў больш крытычны момант кінулі яго і аб‘ядналіся з нашаніўцамі ў Полымі. У кожным разе падзел сучасных беларускіх пісьменьнікаў на Маладняк, Узвышша і Полымя з ідэолёгічнага боку ня можа