Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/128

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

манахі і асобныя творы. Тав. Баркоўскі (псэўдонім С. Кажаны) нарадзіўся 28-га сакавіка (ст.ст.) 1905 г. ў Слуцку. Скончыў пэдагогічны факультэт Беларуск. дзярж. увівэрс. Апрача крытычных рэцэнзій, напісаў некалькі артыкулаў („Ленін у беларускай поэзіі“ і інш.), займаецца гісторыяй, этнографіяй, краязнаўчай працай (што, на жаль, адхіляе яго ад крытычнае працы).

Макар Шалай напісаў каштоўны артыкул „Поэты і пісьменьнікі Полаччыны“ („Росквіт“, № 2, 1928 г.), хоць яго вывады ў адносінах да некаторых аўтараў ня зусім правільныя. Апрача таго, ён піша рэцэнзіі. Нарадзіўся тав. Шалай 17 лютага (ст. ст.) 1906 г. ў в. Цельцы, 22 в. ад ст. Расоны, на Полаччыне, у сялянскай сям‘і. Скончыў партыйную школу ў Віцебску, цяпер — студэнт Беларуск. дзярж. унівэрс. У Шалая добра выяўлены марксыцкі падыход у крытыцы.