Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/127

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пазьней перайшоў на становішчы маладнякоўскага крытыка і тэорэтыка літаратуры. Найлепшы формальна-мастацкі крытычны разгляд мог даць Дубоўка і ён, поэта, зрабіў сёе-тое ў адносінах да творчасьці Маладняка.

У сучасны момант у шэрагах Маладняка ёсьць сябры, якія ўзыходзяць выключна на шлях крытыкі (Аляхновіч, Баркоўскі, Шалай), і ёсьць некалькі сяброў, што пішуць крытычныя артыкулы і рэцэнзіі паміж пісаньня літаратурных твораў (Барашка, Гародня, Гаўрук, Прыбыткоўскі і інш.).

Ня можа быць яшчэ і гутаркі аб якіх-небудзь асобных мэтодах і прыёмах. Усе стараюцца даць марксыцкі разгляд твораў, але рэдка могуць даць яго ў вытрыманым выглядзе. Зазвычай крытыка мае публіцыстычны ўхіл. Вывады, нават і пасьля больш-менш правільнага марксыцкага аналізу, часта бываюць, аднак-жа, няправільныя, дзеля малой падрыхтоўкі ў тэорыі літаратурнага мастацтва і невялікай практыкі ў ацэнцы формальна-мастацкіх асаблівасьцяй.

Спаміж крытыкаў у сучасным складзе Маладняка найперш трэба адзначыць т. Аляхновіча. Тав. Аляхновіч канчае Беларускі дзярж. унівэрс. Ён добра валадае навуковым мэтодам, мае марксыцкі сьветагляд і ўжо даў некалькі артыкулаў і рэцэнзій аб творчасьці маладнякоўцаў.

З практычнага боку шмат зрабіў для Маладняка крытык-маладняковец С. Баркоўскі. Ён даў цэлы шэраг рэдэнзій на маладнякоўскія зборнікі, аль-