Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/125

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

X. МАЛАДНЯКОУЦЫ-КРЫТЫКІ

Беларуская крытыка і гісторыя літаратуры былі да апошняга часу шчыльна зьвязаны. Тлумачыцца гэтая „навуковая адсталасьць“ тым, што да разьвіцьця беларускае навукі ў Савецкай Беларусі беларуская гісторыя літаратуры і беларуская крытыка былі ў зачаткавым стане. Шмат якія творы беларускіх пісьменьнікаў засталіся ў свой час бяз крытычнага дасьледваньня і нават без хоць якога-небудзь разгляду — і пяпер гісторыку беларускае літаратуры прыходзілася адначасна быць і крытыкам у тым сэнсе, што яму трэба было першаму гаварыць аб тых ці іншых вартасьцях і недахопах твору з формальна-мастацкага боку. У сучасны момант гэтая праца болей-меней прароблена ў адносінах да твораў ранейшых пэрыодаў і, апрача таго, кожны новы твор знаходзіць цяпер сваю ацэнку на старонках беларускіх часопісяй і газэт.

Аднак-жа і цяпер беларуская крытыка знаходзіцца ў самым убогім стане дзеля шмат якіх прычын. Папершае, спаміж старэйшага пакаленьня беларускіх комуністых няма ніводнага прызнанага і аўторытэтнага крытыка ў беларускай літаратуры. Што да моладзі, дык ёй яшчэ не хапае на выконваньне ролі