Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А які-ж, ах, быў удачны!
Каб вы зналі — які смачны!

Сват, (пьянаваты, панура).

Відно, смачны, бо смалілі,
Што аж хаты ў дым пусьцілі.

Маршалак.

Знаць, згуляці захацелі
Без шлюбоўнікаў вясельле.

Музы́ка.

Але толькі без музыкі —
Пад пажарные скавыкі.

Войчым маладога, (выходзе са стараны пажару с пустымі — як і мачыха рукамі).
Ну, прыехалі, нарэшце!
Вось чым сэрцайка пацешце,
Малады і маладзіца.

Мачыха.

Мы ў суседавай сьвятліцы

Вас ад шлюбу выглядаем:
Гаманім сабе, чэкаем…

Войчым.

Як вам ведама — дзе мелі
Адгуляць вашэ вясельле.

Закосьнік.

Ў вашых можна-б скруціць ногі —
Ні разгону, ні падлогі.

Мачыха.

А тут раптам у ваконцы
Віднютенька, як-бы ў сонцы!