Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Войчым.

Тут у лямэнт бабы, дзеці.

Мачыха.

К сваім хатам мы ляцеці.
Ўратаваці не прышлося.

Войчым.

Найперш з нашых занялося.

Мачыха.

Як-жэ собіла ў час гэткі
Замарудзіць так вам, дзеткі?…

Сват. (заметна манючы).

Мост зламаўся, ну, праждалі,
Покі броду атшукалі.

Войчым, (панура).

Знаем вашые мы броды:
Гэта так у нас заўсёды.

Соцкі, (выбегае с парожнім вядром).

А вы што тут сталі ў кучы
Ды, як мокрые анучы,

Не парушыцеся з мейсца?
То-ж не жарты вам, здаецца…

Патпаліў ўсіх нейкі злодзей…
Зараз воласць с прыскам пойдзе.

(Маладая свой вянок, сват ручнік а музыка скрыпку вешаюць на грушы, і ўсе ідуць за соцкім у старану пажару).