Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ў лева, ў права, ў права, ў лева —
Па наспелые пасевы.

Відмы, (расплетаюцца: кожнае бярэ за вяроўку — між галавой і рукамі — звязанаго свайго таварыша і ў парадку, у якім прышлі, сходзюць з ганку пад звон Чорнаго грашыма).

Па наспелые пасевы —
Ў лева, ў права, ў права, ў лева,

Толькі спрытна, толькі жыва,
Гэй, на вырай, гэй на жніва!

(Чорны сьвішчэ. Паяўляецца і забірае саганок з грашыма той самы чэлавек, што яго і прынёс).

Сам, (усхапіўшыся з мейсца).

Што за дзіва, што за сіла
Зноў круціла, зноў муціла?..

Скавытала і сьвістала,
Як-бы путам аплетала, —

Ні то ў яве, ні с спрасоньня…
Што за ночка мне сягоньня?!.

Было цёмна, як у вулі, —
Хоць-бы ў вока пальцем ткнулі, —

А тут відна ў гэтых грудах,
Хоць лічы іголкі ўсюдах.

(Узіраецца у той бок, скуль бьець большы блеск).

Што я бачу?.. Ці-ж быць можэ?..
Гэта-ж вёска!.. Божэ!.. Божэ!..