Гэта старонка не была вычытаная
Як фігуркі вырэзаны, Як грыбы ў сьпляснелай глебе: Ўсе жыцьця здушыце зьявы… Чорны, (стукаючы абломкам цэглы па саганку з грашыма). Ў права, ў лева, ў лева, ў права Абручамі ў знак не ў знакі, (Відмы ізноў сплетаюцца між сабой за рукі, ачэпліваючы і кружучыся навокала Сама і пасаджаных пры ім зьвязаных таварышаў. Глуха-шмяліна гудзяць — ні то пяюць; Чорны у тахт ім бразгае абломкам па саганку; скрыпяць дошкі; шэлесьцяць зарасьлі, вецер сьвішчэ у шчэлінах. Усё гэта зліваецца у вадну — нейкую пыкельна-шалёную мэлёдыю; не́ма толькі сядзіць Сам і яго таварышы на грузах замчышча).
Відмы, (у вадзін голас). Як гадзюкі, як вужакі, Аплетаці шчыльна, жвава (Раптам асьвечывае ўсё замчышчэ пажарны блеск. Момэнт, відмы астанаўліваюцца і дзіка, злавестна глядзяць: вочы іх крывёй наліты, зьверскіе, прагавітные).
Чорны, (стукаючы абломкам па саганку). Зноў на вырай, зноў на жніва, |