Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Товарыш 1-го відма, (кідаючы грошы).

Дзед і прадзед пахалі
Поле роднае тое,
А цяпер мне сказалі,
Што яно ўжо чужое.

З роднай выгналі хаткі,
Як-бы ім што я шкодзіў…
Эх, нясу ўжо астаткі,
Бо за праўду мне ходзе.

1-е відмо, (садзючы таварыша, да Сама).

Вось таварыш для хаўруса,
Каб не брала больш пакуса…

Сядзьце ціха, сядзьце зьмірна,
Як мак з макам — так абшырна,

Як дамоўкі — так глыбока,
Як злом камня — так высока.

Сэрца шэптаў атчурайся,
С тапаром сваім сквітайся.

Як не глянь сюды цекава —
Цемра тут закон і права.

Таварыш 2-а відма.

Як-жэ, як я стараўся
Сабраць гэтых шалегаў, —
І ў калоды цягаўся,
І падзённа ў двор бегаў…

Сцьюжа цісьнецца к хаце.
Жыта ўжо ані жменькі, —
А тут кажуць аддаці
За шнурок свой вузенькі.