Гэта старонка не была вычытаная
Відмы, (сплетаюцца за рукі і, як ланцугом, ачэпліваюць і кружацца навокала Сама). Як гадзюкі, як вужакі, Аплетаці шчыльна, жвава Чорны, (падымае і стукае аб саганок абломкам муру). Гэй, на вырай, гэй, на жніва! Ў лева, ў права, ў права, ў лева Відмы, (расплетаючыся і збегаючы з ганку — кожнае у сваю старану). Па насьпелые пасевы — Толькі спрытна, толькі жыва, Сам, (папраўляе ямчэй у руках тапор). Што за дзіва, што за сіла (Відмы па хвілі варочаюцца у тым самым парадку, але кожнае валачэ с сабой — зачапіўшы пятлёй за шыю — таварыша, каторы, астанаўліваючыся каля Чорнаго, кідае яму у саганок колькі медзякоў; пасьля відма садзіць свайго таварыша на кругу каля Сама канцомъ вяроўкі завязываючы рукі).
|