Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДА ЧЫТАЧОУ.

Сучасная беларуская мысль выліваецца на паперы у „Нашай Ніве“, календары і беларускіх кніжках.

З гэтых выданьняў кожнае мае сваю вядомую мэту і да гэтае мэты нагібаецца і яе істота.

Аднак усё больш і больш знаходзіцца між прабудзіўшыміся беларусамі такіх думак і твораў, которым для рожных прычын німа мейсца у сучасных выданьнях беларускіх, і шмат знаходзіцца, такіх людзей, каторых сучасные выданьня беларускіе не здаволіваюць зусім. Вось дзеля тагото чуецца патрэба такога выданьня, дзе бы магла падзяліцца думкамі ўся Маладая Беларусь.

Такім выданьнем мы бы з ахвотаю віталі месячнік, ці адным словам часопіс.

Але сягоньня мы можэм пачаць толькі ад зборніка: хрысьцім яго — „Маладая Беларусь“.

„Маладая Беларусь“ будзе выхадзіць кнігамі у 160 стр. кніжкі будуць выхадзіць адна за аднэй, як толькі набярэцца матер’ял.

Ідучы да сваей мэты, „Маладая Беларусь“ будзе мець:

1) Аддзел грамадзянскі, дзе будзем разбіраць неадложные для беларускаго грамадзянства, справы:

2) Аддзел навучны з асаблівай увагай на навучнае пазнаньне Беларусі: