Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/120

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І праезд дзяшовы тожэ:
Ў хадакі ісьці сын можэ

Выбіраць зямлю ў Сібіры.

Стары і старая.

Дзякуй, барынька, вам шчыра.

Прыстаў, (складываючы торбу).

А цяпер, бывайце жывы!

Колькі галасоў.

І вам, барынька, шчасьліва!

Прыстаў, (да стражніка, паказываючы на Сама).

Забіраць яго с сабою!

(Стражнікі ўсьцягіваюць Сама за рукі з зямлі).

Колькі галасоў, (насьмешліва, гледзючы, як Сам устаючы хістаецца).

Баш, на ножэньках ня ўстое.

Сам, (стогнучы балесна).

Ратаваці бег с папару
Усіх чыста ат пажару…

(Вядуць яго ў лева, за ім з—заду прыстаў і пагарэльцы. Астаюцца: ўся вясельная дружына, войчым, мачыха, старые, іх нявестка, падростак, вар’ятка і сьлепая. Садзяцца: на зямлі — малады з маладой абняўшыся; ля іх непадалёку — сват, маршалакъ, закосьнік, дружкі, музыка, войчым і мачыха; стары — на лаве, зьвесіўшы галаву над сталом. Усе хмурные, сумные, некаторые заплакаўшыся. Гул ад пажару заціх, толькі вецер шалясьціць абтлеўшым лісьцям ігрушы).

Старая, (валючыся на зямлю, як паткошэная, ў сьлед выводженаму Саму).

Сына роднаго забралі!