Перайсці да зместу

Старонка:Максім Багдановіч (Шарахоўскі).pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тым узятая ў цэлым яна звязана з вёскай, з думамі і спадзяваннямі нездаволенага тагочаснай цяжкай сапраўднасцю сялянства. Як і Я. Купала, Максім Багдановіч не толькі адкінуў дэкадэнцкую суб'ектывісцкую тэорыю мастацтва, але і пераадолеў уплывы паэтыкі сімвалістаў. У той час, калі дэкадэнты розных масцей займаліся рэнегацтвам і ахайваннем ідэалаў рэволюцыі, заклікалі гасіць агні і лезці ў цемру, М. Багдановіч, як і Я. Купала («На папасе» і інш.), заклікаў запальваць агні, нанова раздзьмухваць полымя рэволюцыі. У 1911 г. М. Багдановіч пісаў:

Разгарайся хутчэй, мой агонь, між імглы,
Хай цябе шум вятроў не пужае:
Пагашаюць яны аганёчак малы,
А вялікі крапчэй раздуваюць.

У зборніку «Вянок» мы бачым шмат вершаў, у якіх паэт не траціць надзеі, што зноў разгарыцца ачышчальны агонь народнага гневу. Ён не баіцца, не цураецца змагання, наадварот, кліча да змагання, вітае блізкі прыход новай навальніцы, якую ён прадчувае, гатовы аддаць жыццё за радзіму, за народнае шчасце-долю.

У цёмнай начы рэакцыі ў паэта перамагала адчуванне сувязі з аднадумцамі, якія пацярпелі паражэнне, але не скарыліся. У вершы «Краю мой родны, як выкляты богам» паэт пісаў:

У гутарках-казках аб шчасці, аб згодзе
Сэрца навін не пачуе.
Сціснула гора дыханне ў народзе,
Гора усюды пануе.
Хваляй шырокай разлілась, як мора,
Родны наш край затапіла...
Брацця! Ці зможам грамадскае гора?
Брацця! Ці хваце нам сілы?

Тут няма і гаворкі аб прымірэнні з грамадскім горам, паэт гатовы з ім змагацца і прымерваецца ці хваніць сілы яго змагчы.

У вершы «Халоднай ноччу я ў шырокім, цёмным полі» паэт так гаварыў пра час рэакцыі:

Хай чарада гадзін панурых, нудных, шэрых,
Як попел, на душу мне клалася увесь час,
Хаваючы сабой агонь гарачай веры,Хай не відаць яго... а ўсё-ж ткі ён не згас!

Ніякая рэакцыя не магла перамагчы веру паэта ў народныя сілы. Ён ведаў, што толькі шляхам мужнага змагання можна перамагчы самадзяржаўе. І ён імкнуўся пераканаць, што не трэба баяцца змагання, клікаў да яго. У вершы «Нашых дзедаў душылі абшары лясоў» мы бачым такія радкі:

З гэтых дзедаў суровых прыклад нам-бы ўзяць Не хіліцца з бяды, не пужацца агня,
Бо мы толькі тады дачакаемся дня,
Калі нас не здалее змаганне злякаць.

А вось выяўлены адкрыта палымяны заклік да змагання (верш «Рушымся, брацця, хутчэй»):

Рушымся, брацця, хутчэй
У бой з жыццём, пакідаючы жах;
Крыкі пужлівых людзей
Не стрымаюць хай бітвы размах.

Паэт хацеў бачыць новы ўздым рэволюцыі, бо яна павінна прынесці багатыя здабыткі народу - «перлаў горы на бераг выкіне». І малюючы рэволюцыю ў вобразе навальніцы, ён заклікаў:

Устань, навальніца, мкні нанова,
Узвый, вецер, з ёю заадно!
У віхры уляціць палова,
Пакіне чыстае зярно.

Свой народ М. Багдановіч параўноўваў з каштоўным дыяментам, які «не блішчыць у час змяркання і ў глыбокай цемені ночы», але пры святле сонца зіхаціць красою. Прароча гучаць наступныя словы паэта:

Так здаецца ў змроку ночы цёмным і народ мой родны,
Бедны і няшчасны;
Але, як устане сонца, ураз прачнецца дух народны
І засвеціць ясна.

Мы цяпер ведаем, што гэта сапраўды так. Пасля Вялікай Кастрычніцкай соцыялістычнай рэволюцыі беларускі народ за кароткі час ліквідаваў сваю адсталасць, і наша рэспубліка перад Айчыннай вайной стала квітнеючай індустрыяльна-аграрнай краінай.

Максім Багдановіч хацеў, каб у беларускай літаратуры панаваў дух веры ў сілы народа, надзеі на лепшае заўтра, і заклікаў кожнага бліз-