Перайсці да зместу

Старонка:Ля сцен Карфагена (1934).djvu/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ліся гарачыя спрэчкі пры кожным прыёме; часта задыхаючыся, яны садзіліся на могільныя пліты, потым, адпачнуўшы, пачыналі зноў. Многія нават прадпісвалі сабе асаблівы распарадак жыцця. Адны аб’ядналіся, думаючы, што трэба толькі больш есці, каб павялічыліся сілы, іншыя, пакутуючы ад уласнай тлустасці, каб схудзець, тамілі сябе пастамі.

Уціка некалькі разоў ужо патрабавала дапамогі ад Карфагена. Але пакуль каля баявых машын заставаўся хоць адзін непрыгнаны шрубік, Ганон не хацеў выступаць. Ён патраціў яшчэ тры лішніх месяцы на знараджэнне ста дваццаці сланоў.

Войска Аўтарыта ўвесь час заставалася перад Тунісам. Яно хавалася за валам з азёрнага глею, які абараняўся наваленым зверху калючым хмызняком. Негры паставілі ўсюды на даўгіх шостах страшныя фігуры, чалавечыя маскі, зробленыя з рознакаляровых пер’яў, галовы шакалаў і гадзюк, якія разяўлялі пашчы на ворагаў, каб іх напалохаць, і, лічачы, што цяпер яны ўжо зусім непераможныя, варвары скакалі, дужаліся, спаборнічалі ў поўнай упэўненасці, што Карфаген вельмі хутка загіне. Усялякі другі на месцы Ганона, лёгка разграміў-бы гэты натоўп, абцяжараны статкамі і жанчынамі; да таго-ж яны былі зусім няздольны ні да якіх манеўраў, і паўшы духам Аўтарыт махнуў на іх рукой.

У гэты час Мато вёў аблогу Гіпо-Зарыта.

Але горад быў абаронены возерам, якое злучалася з морам. Ён быў акружаны патройнай агарожай, а па бліжэйшых узвышшах цягнулася сцяна, умацаваная вежамі. Ніколі яшчэ Мато не кіраваў падобным прадпрыемствам. А затым думка аб Саламбо праследвала яго. Ён часта загадваў трубіць наступленне і, ніколі не чакаючы кідаўся на вадападзел, які спрабавалі пабудаваць на возеры. Ён зрываў каменні рукамі, пераварочваючы, збіваючы і ўсякаючыся ўсюды мечам. Варвары ўперамежку кідаліся за ім; з гучным трэскам падломліваліся лесвіцы і людзі купай падалі ў ваду, якая бруднымі пырскамі расплёсквалася на сцены; трывога на час заціхала, салдаты адступалі, каб пасля зноў узяцца за тое-ж самае.

Мато ішоў і садзіўся ў баку ад палатак, абціраў рукой твар, запырсканы крывёю і, павярнуўшыся да Карфагена, падаўгу глядзеў удалеч.