Перайсці да зместу

Старонка:Ля сцен Карфагена (1934).djvu/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

РАЗДЗЕЛ ІII

Ля сцен Карфагена

У горад сцякаліся, то конна на аслах, а то і проста бягом бегшыя, блядыя, задыханыя, зусім ашалелыя ад страху людзі. Яны беглі перад наступаўшым войскам наёмнікаў. У тры дні яно прайшло ўвесь шлях ад Сікі і насоўвалася на Карфаген, каб яго знішчыць.

Зачынілі браму. Амаль зараз паказаліся варвары; але яны спыніліся сярод пярэсмыка ля берага возера.

Карфаген быў абаронены па ўсёй шырыні пярэсмыка: спачатку ровам, пасля валам з дзярніны, нарэшце, двухпавярховай сцяной са шліфаванага камення, у трыцаць локцяў вышыні. На другім паверсе ўзнімаліся вежы з мноствам байніц: бронзавыя шчыты, падвешаныя на кручках, абаранялі іх знадворку.

Пад абаронай гэтай першай лініі сцен, перш за ўсё, знаходзіўся квартал Малкі, квартал маракоў і фарбоўнікаў. Ззаду амфітэатрам раскінуўся горад, паверх за паверхам уздымаючы свае высокія дамы кубічнай формы.

Увесь Карфаген раскінуўся перад вачамі варвараў, заняўшых раўніну.

Здалёка пазнавалі яны яго рынкі, перакрыжаванні яго вуліц; яны спрачаліся адносна размяшчэння яго вуліц; яны спрачаліся адносна размяшчэння храмаў. Храм Камона, супроць Сісітаў, быў пакрыты залатой чарапіцай; на даху Мелькарта, налева ад Эшмуна, былі каралявыя галінкі; у баку, сярод пальм, кругліўся мядзяны кумпал храма Таніты; бліжэй да маяка, каля самых цыстэрн высіўся чорны Малох. На выступах дахаў, на верхавінах сцен, на рагох пляцаў, усюды пастаўлены былі боствы з агіднымі галавамі, то велічэзнага росту, то прысадзістыя, з раздзьмутымі жыватамі, ці непамерна плоскія; яны разяўлялі пашчы, прасціралі рукі, трымалі вілы, ланцугі ці мечы; і сінізна мора паблісквала ў глыбіні вуліц, якія здалёк здаваліся асабліва стромкімі. Шумлівы народ напаўняў іх з раніцы да позняга вечара, хлапчукі, звонячы званочкамі, крычалі каля ўвахода ў лазні; дыміліся крамкі з гарачым пітвом; паветра дрыжэла ад удараў аб кавадлы; на тэрасах крычалі белыя пеўні, прысвечаныя сонцу; у царквах раўлі быкі, якія прыносіліся ў ахвяру; рабы бегалі з