Гэта старонка не была вычытаная
Нар-Гавас, ап’янёны гордасцю, абняў левай рукой стан Саламбо, у знак аўладання ёю, а правай узяў залаты келіх і выпіў за гені Карфагена.
Саламбо, як і яе муж, таксама паднялася з келіхам. Але ледзь паспеўшы выпрастацца, упала, закінуўшы галаву; бледная, адранцвеўшая, з раскрытымі вуснамі; распушчаныя валасы звесіліся да самай зямлі.
Так памерла дачка Гамількара.