Перайсці да зместу

Старонка:Ля сцен Карфагена (1934).djvu/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ён пачаў яшчэ мацней крычаць і, імем бога, заклінаў адвесці яго да шалішымаў, якім ён нешта скажа, ад чаго залежыць іх выратаванне.

Пазвалі Мато.

— Гавары! — сказаў ён ляжаўшаму на траве ў смяротным стамленні Ганону, які дарэмна стараўся пераканаць сябе, што ўсё гэта сон і што ніякіх крыжаў няма вакол яго. Яго паднялі.

Ганон прапанаваў ім выдаць Гамількара; пасля ён увядзе войска наёмнікаў у Карфаген і там яны стануць удвох з Мато.

Мато адышоў, зрабіўшы знак астатнім хутчэй усё скончыць. Гэта хітрасць, думаў ён, каб выгадаць час.

Варвар памыляўся; Ганон быў у такім становішчы, калі чалавек ні перад чым не спыняецца і, да таго-ж ён так ненавідзеў Гамількара, што прынёс бы яго ў ахвяру з усім яго войскам, пры самай нязначнай надзеі на выратаванне.

Тады стары суфет зразумеў, што смерць наступіла і заплакаў.


∗     ∗

У гэты час з другога боку горада, адкуль у слупах дыму ўздымаліся языкі полымя, пасланцы наёмнікаў таміліся ў перадсмяротных пакутах.

Свежы вецер вярнуў прытомнасць тым з іх, якія ў першыя хвіліны яе страцілі; але галовы іх па-ранейшаму заставаліся схіленымі на грудзі, а цела крыху звісала, хоць рукі і былі прыбіты цвікамі вышэй галавы; з падошваў і далоняў кроў сцякала буйнымі кроплямі на зямлю і павольна падала, як падаюць з галін спелыя плады; і Карфаген, затока, горы і даліны, усё, здавалася, кружылася вакол іх, як велізарнае кола; часам хмара паднятага з зямлі пылу ахутвала іх сваім вярчальным слупам; страшная смага паліла іх, язык варочаўся ў роце і яны адчувалі, як ледзяны пот ліўся па іх членах, разам з пакідаўшым іх апошнім дыханнем.

Італьёты, самыя моцныя з іх, яшчэ крычалі; лакедэманяне маўчалі, не адплюшчваючы вачэй; Зарксас, такі магутны калісці, схіліўся, як надламаны трысціннік; побач з ім эфіоп закінуў галаву праз перакладзіну крыжа; Аўтарыт замёр без руху і толькі варочаў вачыма; яго даўгія валасы, зачапіўшыся ў шчыліне дрэва, выцягнуліся проста над лобам, а хрыпенне,