Перайсці да зместу

Старонка:Ля сцен Карфагена (1934).djvu/120

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Добра, так у моц згоды, якая адбылася паміж мной, Баркай, і ўсімі пасланымі наёмнікамі, я абіраю вас і вы застанецеся тут.

Спендзі зваліўся непрытомны на цыноўку. Варвары, быццам адмовіўшыся ад яго, цясней прытуліліся адзін да аднаго; больш ня было сказана ніводнага слова, ні аднэй скаргі.

Іх таварышы, бачучы, што пасланыя не варочаюцца, рашылі, што ім здрадзілі. Ясна, што яны проста перайшлі на бок суфета.

Ячы чакалі яшчэ два дні, а на трэці, з вялікай цяжкасцю ўзбіраючыся на скалы і, кінуўшы за сабою слабых, — іх было яшчэ каля трох тысяч, — яны пусціліся на пошукі туніскага войска.

Пасля некалькіх гадзін стамляльнага падарожжа, яны заўважылі здалёк паміж узгоркамі нейкія снапы срэбнага колеру на нязначнай адлегласці адзін ад аднаго; аслепленыя сонцам, варвары ледзь разгледзелі пад імі чорныя велізарыны. Яны ўсё раслі. Аказалася, што гэта былі пікі воінаў у вежах на грозна ўзброеных сланях.

Жах заўладаў варварамі. Яны нават не спрабавалі бегчы. Усёроўна яны былі ахоплены з усіх бакоў.

Сланы ўвайшлі ў натоўп, рассякаючы яго вострай нагруднай шпорай, пераварачваючы, быццам плугам, пікай на клыках; яны рэзалі, секлі, касілі, сваімі хобатамі, у якіх трымалі шырокія корцікі вежы, поўныя запальваючых стрэлаў, здаваліся ідучымі вулканамі; відаць была толькі велізарная куча, у якой белымі плямамі зіхацелі чалавечыя целы, кавалкі бронзы здаваліся шэрымі бляхамі, а кроў — чырвонымі патокамі; страшэнныя жывёліны, паслухмяныя як сабакі, праводзілі ў натоўпе варвараў глыбокія чорныя барозны.

Кола слоняў усё больш звужвалася; аслабеўшыя варвары не супраціўляліся; і хутка сланы дайшлі да сярэдзіны даліны. Ім ужо не хапала месца, яны цясніліся, уздымаючыся на дыбы і сустракаючыся клыкамі. Тады Нар-Гавас, які камандаваў імі, затрымаў іх, і, павярнуўшы назад, сланы бегам паскакалі да ўзгоркаў.


∗     ∗

Такім чынам, вайна была скончана; прынамсі Гамількар лічыў яе скончанай; ён быў упэўнены, што Мато не зможа супраціўляцца; ахоплены нецярплівасцю, суфет загадаў безадкладна