Перайсці да зместу

Старонка:Ля сцен Карфагена (1934).djvu/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

РАЗДЗЕЛ Х

Ахвяраванне Малоху

Тымчасам карфагеняне, змучаныя смагай, накіраваліся да сістэрнаў. Яны выламалі дзверы. Толькі брудная лужына аказалася на дне.

Што-ж цяпер рабіць? Варвараў заставаліся незлічоныя полчышчы, і як толькі пройдзе іх стомленасць, яны зноў пачнуць наступленне.

Усю ноч народ раіўся, збіраючыся ў кожным квартале на рагах вуліц. Адны прапанавалі адаслаць жанчын, хворых і старых, другія раілі кінуць горад і пасяліцца ў адчэй з далёкіх калоній. Але караблёў было вельмі мала, і сонца ўзышло, а яны яшчэ нічога не вырашылі.

У гэты дзень не было бою. Усе мелі надта прыгнечаны настрой.

Тады, абмяркоўваючы прычыну няшчасця, карфагеняне ўспомнілі, што не паслалі ў Фінікію штогодных падарункаў Мелькарту Цірскаму. Жах напаў на іх. Абураныя на рэспубліку богі будуць доўга праследваць іх сваёй помстай.

На багоў глядзелі, як на жорсткіх уладарнікаў, іх уціхамірвалі маленнямі, а міласці іх дабіваліся падарункамі. Перад Малохам знішчальнікам усе былі бяссільны. Існаванне, нават самае цела людзей належала яму; і, каб выратаваць гэта цела, у карфагенян быў звычай частку яго прыносіць у ахвяру Малоху, чым супакойваўся люты гнеў боства. Дзецям прыпальвалі лоб і патыліцу шэрсцяным кнотам; гэты спосаб задавальнення Ваала даваў жрацам шмат грошай, і яны заўсёды пераконвалі ім карыстацца, як самым лёгкім і кароткім.

Але цяпер справа ішла аб выратаванні самой рэспублікі. А карфагеняне ведалі, што дарма нічога не дзецца, за ўсякую выгоду трэба плаціць адмаўленнем ад чаго-небудзь, кожная здзелка робіца адпаведна патрэбе слабага і патрабаванням моцнага. А калі так, дык ці-ж магла ахвяра быць вельмі вялікай, пакута занадта цяжкай для бога, для якога самыя страшэнныя пакутванні былі толькі асалодай; і тым больш цяпер, калі ўсе ў яго ўладзе; значыцца, трэба задаволіць яго прагавітасць. Прыклады паказвалі, што такі спосаб мог адхіліць навісшую