стра і муляры доўга глядзелі нам усьлед, пакуль мы ня зьніклі з іх вачэй.
І вось, мы на Грыве. Шырокая Дзьвіна вабіць мяне, — хутка мы пад‘едзем да перавозу. Я ведаю гэта мейсца. Вось бы лодка! — Тады Дзьвіна — найлепшы абаронца. Лясьнік і фурман закурылі. Фурман усю дарогу маўчаў, і толькі збоку я бачыў, як ён усьмяхаўся ў сваю бараду Лясьнік перагнуўся зусім праз калёсы да фурмана дастаць вагню.
У гэты момант я скочыў з калёс. Мінута — і я быў бы вольны. Але барадаты фурман неяк спрытна пасьпеў схапіць мяне за руку, лясьнік апамятаўся і зноў уваліў мяне ў калёсы.
І так я, усё-ж-ткі, з-за сена апынуўся ў паліцыі.
Зьнялі дапрос. Пасадзілі ў студзёную. І доўга яшчэ прымусілі пакутаваць мяне за пераход граніцы. А ўсяму віной была толькі маленькая ахапка сена.
Ну, што вы цяпер на гэта скажаце?
В. Вальтар.
1928 год.