Перайсці да зместу

Старонка:Лясьнікова сена (1932).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пад‘яжджае падвода бліжэй, яшчэ бліжэй. У мяне сэрца замёрла, — нават чую, што ня б‘ецца. Вось ужо ногі не магу падняць, язык адымае, горла сохне. „Ну, думаю, вось і перайшоў граніцу“!

Раптам, падвода раўняецца са мной, і барадаты старавер, кіруючы канём, крычыць:

„А, маладзец, чакай мяне на адваротным шляху!“

І падвода пакаціла далей. Я нават людзей не пасьпеў разглядзець.

Іду далей, лаю сябе за трусасьць, плююся на ўсе бакі дарогі ды лаю ня ў час вясёла праглянуўшае сонца. Ісьці стала зусім немагчыма, ня тое што зраньня, калі дождж ліў, як з вядра, і ўсе пагранічнікі пахаваліся.

Іду. Да Дзьвінску яшчэ далёка. Каб было весялей, лічу белыя камені, пастаўленыя па бакох гасьцінца. Раптам чую, нехта едзе за мной. Аглядаюся тая самая падвода, якую я спаткаў раней. Едзе адзін.

„Ну, паедзем?“ — пытае мяне той самы барадаты старавер.

„Паедзем, калі падвязеш!“ — адказваю я.

„Ну, так колькі дасі?“ — пытае ён зноў мяне.

Пачалі таргавацца. Я толькі тое і казаў, што хвост яго каню не адваліцца, калі ён мяне падвязе, бо ўсё-ж роўна ён едзе паражняком. Ен, нарэшці, сьцябануў па каню й паехаў.

Усе магчымыя й немагчымыя пракляцьці сыпаў я на яго галаву, бо адчуваў, што ў меня ўжо пяткі баляць і мускулы на нагах нацягнуліся да таго, што я хутка зусім не змагу йсьці. Ну, усё раўно… Іду, поўны гневу на род людзкі, і філёзофскі разважаю, што „челавек — самая жорсткая жывёла“. Ніколі ён лепш сябе не адчувае, як у часы інквізыцый, жорсткіх войн, жахлівага тэррору. Іду, а ў душы ўстае нота з „Дэмана:“ — „Пракляты сьвет, ганебны сьвет!“

Раптам — гляжу й ня веру. Старавер спыніў каня й чакае.

Я йду міма, пэўны, што не мяне.

„Ну, сядай ужо! Так і быць — падвязу!“ — кажа ён зненацку.

Я быў проста зьбіты гэтым. „Ну“, думаю: „усё-ж-ткі чалавек не такі дрэнны. Відаць добрае сэрца. Не, сьвет зусім не такі дрэнны!“

Едзем. Я пытаю, каго ён адвазіў. Ен кажа, што жыдкоў на кірмаш у Літву. Яны едуць туды кождую нядзелю. Пад‘жджаем далей. Насустрэч нам паўзе воз з сенам. Вялізарны воз, а наперадзі вядзе каня нейкі худы, высокі чалавек у форме лясьніка. Баба сядзіць на вазу й трымае лейцы. Мы хутка праехалі міма яго і праз нейкі час аказаліся ўжо ў значнай ад яго адлегласьці. Гляджу, мой фурман спыняецца, выскаківае з возу й давай накладываць сена, толькі што пакошанае й ляжачае на краю дарогі для прасушкі, — у свой воз.

Убачыўшы, што мой прыяцель працуе, — я адчуваю, што мне нязручна сядзець у гэты час на калёсах. Я саскакваю і, поўны