Перайсці да зместу

Старонка:Лясьнікова сена (1932).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Цяпер я не магу ўспамінаць гэтага бяз сьмеху, але тады — мне было зусім ня сьмешна.

Я толькі што перайшоў літоўскую граніцу. Памятаю, што бабуля, якая мяне перавяла акопамі, праз самыя страшныя мейсцы, і якая мне дала на дарогу добрую порцыю хлеба з маслам, — пры расставаньні сказала:

„Ну, далей, я не пайду! — Тут ужо латышы. Яны могуць мяне злавіць. Ідзі — вось гэтай дарогай, проста, нікуды не зварачываючы“.

Яна паказала пры гэтым рукой па роўнай дарозе, выхадзіўшай з лесу ў адкрытае поле.

„Так гэта ўжо Латвія?“ — спытаў я ў надзвычайным зьдзіўленьні.

Мне маляваліся надзвычайныя эпізоды — пагоня, пабег, стрэлы… І раптам, зусім проста, быццам з мяжы аднаго поля, пераходзячы на мяжу другога, — я перайшоў граніцу. Мне хацелася расцалаваць ад радасьці бабулю, але пакуль я агледзіўся, яна была ўжо далёка ад мяне. Толькі вецер разьвіваў канцы яе хусткі ды, фалды спадніцы, нагадываючы нейкую героіню рамантычнай фільмы.

Я спакойна адпачнуў і пашоў. Праз які час зблудзіў, ледзь не наткнуўся на прахадзіўшага полем, з патупленай у зямлю галавой, літоўскага пагранічніка, але нейкім цудам захаваўся за сасну і застаўся незаўважаным. Потым чуў у лесе нейкія выстралы, — ня то паляваньня, ня то пагранічнай варты, — уцякаў. І вось, нарэшці, выйшаў на вялічэзны гасьцінец, што вядзе ў мой родны Дзьвінск.

Я свабодна ўздыхнуў. Так вось яна, мая Бацькаўшчына, дзе калісьці ўсё пенілася, іскрылася ўсімі фарбамі вясёлкі, дзе прайшло (балей чым мінуўшы — забыты час!) маёмілае, сьветлаеplusguamperfectum. І ўсё-ж-ткі, цяпер Бацькаўшчына ня тая, і я ня той: няма пражытых гадоў, зламаных і зьнішчаных сіл.

Пакуль я так, поўны лірыкі, сядзеў на берагу дарогі, зьвесіўшы ногі ў канаву, калі гляну — што за ліха! — ляціць проста на мяне з усей сілы падвода. На падводзе відаць некалькі чалавек, ня інакш як мяне забіраць. „Што-ж?“ — думаю: — „Уцякаць няма куды. Пайду сьмела наперад!“ А ў галаве ўжо заскакалі магчымыя тлумачэньні, чаму я апынуўся ў гэтай пагранічнай паласе.