Перайсці да зместу

Старонка:Лявон Бушмар (1930).pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жыць і на захадзе сонца сумна яна разьвіталася з ім каля глухога будынку гарадзкое больніцы. І ўсю ноч ехала адна дадому.

Хлопчык усё стаяў каля яе на зямлі, трымаўся за яе ногі, а яна глядзела кудысьці за вокна ў гарачае неба.

У гэтай хатняй сумятні, у цясноце пачула яна яшчэ тое, што часьцей за ўсё чула ў несьвядомых успамінах сваіх. Чула ў самыя вострыя моманты. Гэта брала пад сваю ўладу думкі і волю, каб — або зрабіць чалавека вельмі моцным і рашучым, або зусім нямоцным, слабым. Усё тады робіцца малым і нязначным перад адным, што займае ў тыя хвіліны чалавека.

Калі яшчэ была дзіцём Аміля, дык з таго часу памятае яна адзін гэтакі момант. Ён навек застаўся ў памяці і цяпер заўсёды паўстае ў уяўленьнях гарачы сонечны адвячорак, калі было гэта. Яна малая не магла ўседзець дома ўвесь той дзень і назаўтра, пакуль ня сплыла патроху горкасьць з душы.

— Занясі, дачушка, тату хлеба, бо ён ня еў з самага ранку, — сказала была тады маці.

І яна панясла той нішчымны хлеб, сухі, вымучаны з апошняе мукі. А бацька з поўдня ўжо нешта стаяў бяз шапкі перад ганкам аканома ў дварэ, выпрошваючы нейкае палёгкі за нейкія даўгі.

— Табе колькі разоў казалі не таўчыся тут перад вокнамі дарэмна, — сказала пакаёўка, выходзячы на ганак.

Тады бацька заенчыў:

— Унь мне дзіця апошні кусок хлеба з стала прынясло. Няўжо я з раскошы прашу? Няўжо я…