Перайсці да зместу

Старонка:Лявон Бушмар (1930).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сьмяялася, весела і гульліва. Бушмар рваўся падбегчы да іх. Нарэшце яна зноў пайшла з ім з вуліцы. Так Бушмар прастаяў доўга. І што больш за ўсё страсянула яго, гэта Амілін сьмех, такі бесклапотны, шчыры, вясёлы, І гэтакі-ж знаёмы яму.

Бушмар цярпеў і дачакаўся канца. Было з палавіна ночы, калі ён убачыў паляка аднаго. Той ішоў дарогаю, мінаючы ў баку лес. Бушмар паўз лес абабег кругам і пайшоў насустрач.

— Хто? — гукнуў паручнік.

— Чалавек! — гукнуў у адказ Бушмар, падняў угару рукі і стаў так на дарозе.

Паручнік падышоў, трымаючыся за рэвольвэр.

— Сконт?!

Бушмар як стаяў, кінуўся наперад і грунуў кулакамі паручніку ў грудзі. Той адно зьвіўся Бушмару пад ногі і духу не ўказаў.

Можа-б і ня лішне ўзялі-б на падазронасьць Бушмара, каб ён праз дзён два недзе ня зьнік з дому. Назаўтра пасьля забойства, паручніка знайшлі пасярод дарогі і сьледзтва пачало трэсьці кожную хату. Былі і ў Бушмара, але нічога не даводзіла яго вінаватасьці, хіба толькі што сьляды на сьнезе зварочвалі з дарогі на яго хутар. Але-ж сьлядоў было шмат і ці мала куды і чаго ходзяць людзі напрамік, каб карацей было? Аднак-жа, ён доўга не сядзеў дома. Калі на трэці дзень зьявіліся, каб забраць яго, у хаце знайшлі адну маці. Яна енчыла і стагнала, што Лявон паехаў да стрэчнага брата і вернецца дзён праз чатыры, бо брат жыве далёка, вёрст за трыццаць, «таксама на