Перайсці да зместу

Старонка:Лявон Бушмар (1930).pdf/134

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ўладзя, там, за дзцячаю сталавальняю, у вялікім пакоі абсталёўвалася чытальня. Туды ўпрасіўся перабрацца Вінцанцюк. Ён яшчэ ня зусім перайшоў з суседняга дому, таксама прылеснага. Рабіў ён гэта чамусьці вельмі павольна (кватэру тую звальняць льга было і не сьпяшаючы). Дык от ён так і рабіў, як-бы раздумваючы. Шмат хто дзівіўся гэтакай павольнасьці, некаторыя бачылі ў гэтым нейкія намеры — пасьля таго, як прапаў конь, думка, можна сказаць, усіх ня была вельмі даверліваю да яго. Да гэтага дому была прыбудавана другая прыбудоўка, дзе ляжала шмат колгасаўскага дабра.

Уладзя здагадаўся першым:

— Высяліць Вінцанцюка назад, штосьці ці ня трымае ён у галаве.

Вінцанцюк дачуўся і заспрачаўся:

— Калі гэтакая недаверлівасьць, дык аддзялеце мне дзялянку, я выбяруся.

Зайшла спрэчка. Хтосьці папракнуў яго:

— От пакуль ты ня езьдзіў на кані, дык конь быў жыў.

— Калі будуць усе гаспадарамі над кожным канём, дык яны ўсе, коні гэтыя, падохнуць.

Ён паклыбаў дадому, плюнуўшы, размахмаючы картовымі галіфэ.

Спусьціўся вечар. Шмат людзей сабралася ў двух пакоях — чытальні і дзіцячай сталавальні. Уладзя сабраў навокал сябе гурт. Там гаварылі пра агульную хлебапякарню для ўсіх шасьці колгасаў, што былі тут