Перайсці да зместу

Старонка:Лучынка (1914). Кніжка 1.pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Лукаш стаяў анямеўшы і ня ведаў што пачаць. Глянуўшы у кут на абразы, яму здалося, што Хрыстос пазірае на яго і бытцам жадае нешта сказаць.

Паліліся слёзы ў яго горкіе, горкіе.

— „Я не браў, ледзь чутно атказаў ён, клянуся перад Богам“.

— „А, ня прызнаешся, дык — чэкай жэ“, і гаспадыня выбегла ў другую палавіну.

Лукаш тымчасам, ня чэкаючы яе, вышаў с хаты і пабег праз выган у поле.

— „Злодзей злодзей, сьвідравало ў яго вушах, цябе прыб’юць, табе не даруюць….

Бег Лукаш не памятаючы сябе і састановіўся….

Прад вачыма яго ціхачом паўзла мутная вада Бярозы.

Мамэнт…. Забульбатала вада, разбегліся шырокіе кругі і Лукаша не стало.

Доўга надчэківала гаспадыня свайго падпасавіча, каб узрадаваць яго, што…. грошы нашліся, але дарэмна.

Гук.


Перэстаноўка слоў № 1.

ру ры у ра ды
не цэ у ба цэ

Трэба перэставіць слогі так, каб можна было прачытаць прыказку

Шарада № 1.

Першы слог з нас кажэ ўсякі,
Як адклікаецца каму;
Другім мы рупім рэч чужую,
Як нецярплівімся к таму;
А трэці — ёсьць між нотаў; разам
Жаночча імя — найчасьцей
Паміж другіх дзеўчат спаткаеш
Яго у вёсачцэ сваей.

Ад рэдакціі: дастанець дарма кніжку той, хто першы раз гадае гэтые дзьве рэчы.



Рэдактар-Выдавец А. Уласоў.