Старонка:Лукішкі (1929).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

РАНІЦА ЛЕТНЯЯ

Раніца летняя, раніца!
Млявасьць, маўчыць небастык…
Лізнуўся па шэрым цэмэнце
Касулі крывавай язык,
Затросься,
Задрыгаў,
І зьнік…

Ціха і сьвежа ў паветры.
Эх-ха-ха! лёгка ўздыхаць,
Вёску, лугі ўспамінаць —
Шчасьце мінулага лета.

Сонца крывёю рабіны
Умурзала неба, прастор,
Песьня ліецца дзяўчыны,
Водклікам поўніцца бор.