Старонка:Лукішкі (1929).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

АСТРЫ-НЯВОЛЬНІЦЫ

„Лепшы сын краіны
Сёньня катаржанін…“А. Александровіч.

Хв. Ільляшэвічу
таварышу па „Лукішках“.

Завялі чароўныя астры
На кветніку ў сьценах сырых,
Вецер васеньні зашастае,
Нізка прыб‘е да зямлі.
Бедныя! Счахлі ў няволі,
Далёка ад ніў і лугоў.
Ім не вярнуцца ніколі
Ў гародчык вясковы, дамоў.
Толькі васеньняю ночкаю
Месячык ясны ўзыйдзе,
І з атуманеных вочак
Сьлёзкай лісткі абальле.