Старонка:Лукішкі (1929).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ліпнёвы дні, як вечнасьці кудзелю,
Прадзе майго жыцьця верацяно.
Як гаспадар бязбожны ў нядзелю,
Перасыпаю дні, як на таку зярнё.

Душою, сэрцам я — і моцны, і цьвярозы,
Мне аднастайнасьцяй ня страх жыцьця:
Я пролетар, я — новых дней дзіця;
Ня страшны мне дні буднічнае прозы.

Ў грудзёх маіх поэзія бурліць, —
Я — валадар над ўласнаю красою,
Я песьні барацьбы нясу з сабою,
Я жыць хачу, цярпець, кахаць, тварыць.

Лукішкі.
25/VI—27 г.

|}