Старонка:Лукішкі (1929).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ЛІПНЁВАЙ РАНІЦАЙ

„Ubi vita, ibi poesis“.
(Дзе жыцьцё, там — поэзія).

Ліпнёвай раніцай ўздыхала неба,
Ў паветры пахнула расою. Цішыня.
Туманам грудзь акутала зямля,
Зялёным пырнікам асыпалася глеба.

Прастору глыб, блакітная дуга
На кругазоры лесу апусьцілась,
Пад грудзі з больлю сэрца закацілась,
Гняздо зьвіла ў грудзёх маіх туга.

У вастрозе раніца кадзіла дым вясны.
Пад ціўканьне на даху вераб‘ёў.
Клубок дзяцінай радасьці і днёў
Разьвіўся. Спакой укралі сны.

Бялеў туман ў паветры малаком,
І малака прыемны пах каровы