Перайсці да зместу

Старонка:Ленін (Чарот, 1926).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ў з закуранай
сялянскай хаты,
пад поглядам
са сьцяны портрэта,
Мікола сабраўся ў салдаты
у войска на пятае лета.

Цяпер хата ня плакала
комінам,
не расіліся сьлёзы са стрэх…
Сумна бацьку…
шкада як нікому,
што сынок —
гэтак мала пацешыў.
Эх, сыночку!
Пабый толькі ночку,
толькі успомніў
памёршую маму…
расказаў сваю мне програму…
Як сьлед не спачыў —
і ў дарогу…
Хоцьбы тры дзянькі…

Слухае сын словы.
сам-жа ўжо гатовы…
У лапці абуў ён ногі…
аборы з пянькі…
Торбу закінуў на плечы…
— Пастой! засланю хіба печ,
каб шчасьце было ў падарожжы
— Ленін, Ленін паможа!..
Мікола схіліў калені…
Бляскам
цудоўным
сьвятлела