Перайсці да зместу

Старонка:Ленін (Чарот, 1926).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

карчоў прамені…
У Мікіты — ўраз успамінак…
— Сыночак, скажы мне,
ці жывы ўсе дзеці,
што ў войска забралі у жніўні?..

— Загінулі двое… там… далека
А мяне прасьцярог — вось гэты…
Плечы яго не ў палетах…
Завуць яго Ленін!
Ён збавіў ад сьмерці…
Шануй яго, тата!..
Насі, як і я
імя яго ў сэрцы!..

Зажмураным вокам
портрэт аглядае хату…
— Ты тут… тыя забіты… далёка…
Насіць яго імя ў сэрцы…
Мікіта тварам к сьценцы
стаў на калені
і шэпча:
— Ленін… Ленін…