Перайсці да зместу

Старонка:Лекары і лекі, Два жаніхі.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА 1.

Дзея адбываецца ў вёсцы, у хаце звычайнага селяніна.


Бацька і Маці.

Бацька
(ляжыць на ложку, стогне).

Ай-ай!

Маці
(стараецца каля хворага, падаючы розныя лекі).

Або-о-о, што-ж гэта табе зрабілася? Гэткі быў здаровы і захварэў. На, выпі, суседка гэтым лякарствам свой жывот лячыла.

Бацька

Можа яно з вадой даецца?

Маці

Ды гэта-ж ўсё роўна, абы ў жываце было.
(Дае лякарства).

Бацька (трошкі надпіўшы).

Здаецца-б усё, што хочаш, выпіў, абы жывот толькі перастаў балець.

Маці

Можа табе з урокаў зрабілася? Можа хто благім языком што сказаў або ня добрымі вачмі паглядзеў на цябе?

Бацька

А хто яго ведае.