Старонка:Кіслякоў Я. Прадмова да кнігі Плятнер Х.А. Рахункавыя запісы ў сялянскіх гаспадарках.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прыблізнымі, арыентыровачнымі і ні ў якім разе ня могуць быць прызнаны здавальняючымі для практычнага разьвязваньня пытаньняў у сувязі з перабудовай сялянскіх гаспадарак.

Аддзел с.-г. эканоміі і аграрнае палітыкі Беларускага Навукова-Дасьледчага Ін-ту імя Леніна з першых дзён свайго ўтварэньня паставіў перад сабой сярод іншых і задачу дасканальнага вывучэньня арганізацыйнай сутнасьці сялянскай гаспадаркі шляхам закладкі ў іх сталых рахунковых запісаў.

Матар'ялы гэтых рахунковых запісаў дадуць мажлівасьць пад працу арганізацыйна-тэхнічнай перабудовы сялянскіх гаспадарак падвесьці надзейны, навукова-пэўны грунт.

Праца аддзелам ужо распачата: з 1-га Красавіка г. г. ім закладзены запісы ў 6 найбольш тыповых районах БССР. Аднак, аддзел добра разумее тое, што далейшы посьпех і пашырэньне распачатай ім працы ў вялікай ступені залежыць ад таго, наколькі ён зможа прыцягнуць да працы актыўнасьць, як мясцовых спэцыялістых сельскай гаспадаркі (аграномаў, каапэратараў і інш.), гэтак жа і шырокія колы самога паступовага сялянства.

Друкуемая папулярная брашура "Рахунковыя запісы ў сялянскіх гаспадарках", тэрмінова ўкладзеная супрацоўнікам аддзелу -