Старонка:Кіслякоў Я. Прадмова да кнігі Плятнер Х.А. Рахункавыя запісы ў сялянскіх гаспадарках.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Такім чынам, праблема перабудовы сельскай гаспадаркі для нашага часу ставіцца ў значнай ступені, як задача арганізацыйна-тэхнічнай рацыяналізацыі сялянскай гаспадаркі. Пры чым, гэта задача патрабуе неадкладнага і практычнага яе вырашэньня.

Каб разьвязаць любую задачу, трэба мець вядомымі належныя дадзеныя. Каб рацыяналізаваць сялянскую гаспадарку, трэба дасканала ведаць яе такую, як яна зараз ёсьць. Пры чым, у гэтым выпадку мала ведаць у агульных рысах і прыблізных лічбах арганізацыйны строй сучаснай сялянскай гаспадаркі, бо гэтага мо’зусім даволі ў мэтах пазнавальных, але ня для практычнага дзейнічаньня.

Нашы веды аб сялянскай гаспадарцы да гэтага часу абпіраюцца на экспэдыцыйныя досьледы, пры якіх належны матар’ял зьбіраецца шляхам апросу саміх гаспадароў — сялян, якія мусяць даваць зьвесткі аб сваіх гаспадарках, прыпамінаючы усе тое, што адбывалася ў іх на працягу цэлага году. Зразумела, што пры самай багатай і моцнай памяці ня мажліва ня толькі даць дакладныя лічбовага характару дадзеныя за год, але нават прыпомніць найбольш галоўныя падзеі, якія адбыліся ў гаспадарцы за гэты тэрмін. Вось чаму пры самай лепшай распрацоўцы экспэдыцыйных дадзеных, нашы веды аб арганізацыі сялянскай гаспадаркі застаюцца груба